Польшча аднавіла прыём дакументаў на турыстычныя візы ва ўсіх візавых цэнтрах

Польская віза / shutterstock.com

Польская віза / shutterstock.com / shutterstock.com

Польшча зноў пачала выдаваць турыстычныя візы. Іх выдача была прыпыненая з пачатку пандэміі кавіду.

Ужо з 4 верасня беларусы зноў могуць запісвацца на падачу дакументаў для польскай турыстычнай візы. Прымаюць заяўкі ўсе польскія візавыя цэнтры ў Беларусі. Праўда, свабодныя даты ёсць толькі праз адзін-два месяцы.

Турыстычная віза будзе каштаваць 35 еўра. Таксама спаганяецца сэрвісны збор — 11 еўра.

Максімальны тэрмін, на які можна атрымаць візу, — пяць гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі