Польшча бестэрмінова забароніць уезд аднаму з беларускіх суддзяў

Польшча бестэрмінова забароніць уезд аднаму з беларускіх суддзяў

Польшча бестэрмінова забароніць уезд аднаму з беларускіх суддзяў, які 24 сакавіка адправіў на 15 сутак за краты старшыню непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс. Пра гэта заявіў кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык. Рашэнне мусіць быць прынята 26 сакавіка.

Вядома, што 24 сакавіка Борыс судзіў у Гродне суддзя Руслан Гурын. Пазней у дачыненні яе распачалі крымінальную справу. Артыкул — "Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне нацыянальнай і рэлігійнай варожасці і варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці, а таксама па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб" (ч. 3 арт. 130 КК).

Дворчык таксама заявіў, што кожны беларускі чыноўнік і кожны, хто ўдзельнічае ў рэпрэсіях супраць польскай меншасці ў Беларусі, "адчуе наступствы" сваіх дзеянняў.

"На гэты момант мы рыхтуем план дзеянняў, накіраваных на дапамогу пацярпелым, — кажа кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы. — Мы таксама разлічваем на салідарнасць нашых еўрапейскіх партнёраў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі