Польшча хоча далучыцца да праграмы ядзернага абмену сярод краін NATO

Матэвуш Маравецкі / pap.pl
Матэвуш Маравецкі / pap.pl

Польшча хоча далучыцца да праграмы ядзернага абмену сярод краін NATO Nuclear Sharing. Пра гэта ў пятніцу заявіў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Так Варшава адрэагавала на размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі. "Мы не хочам сядзець склаўшы рукі, пакуль Пуцін нагнятае рознага роду пагрозы", — заявіў польскі прэм'ер.

Згаданая праграма ядзернага стрымлівання NATO дазваляе размяшчаць ядзерныя боегалоўкі ў краінах альянсу, якія не маюць уласнай ядзернай зброі. Раней гэта зрабілі Германія, Бельгія, Італія, Нідэрланды, Турцыя. Цяпер будзе абмяркоўвацца просьба Польшчы.

Маравецкі адзначае, што "канчатковае рашэнне будзе залежаць ад нашых амерыканскіх, натаўскіх партнёраў". Улады Польшчы спадзяюцца, што пытанне вырашыцца хутка.

Прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі заяўляюць, што ядзерная зброя патрэбна РБ толькі для абароны, і "гэтая мера стратэгічнага стрымлівання... не мае наступальнага характару". Аднак само яе размяшчэнне, як бачым, выклікае эскалацыю. Тым больш, што кантроль за тактычнай ядзернай зброяй у Беларусі застаецца ў Расіі, якая вядзе вайну ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі