Польшча, Літва і Румынія прапануюць ЕС увесці "бязвіз" для беларусаў. Магчыма?

ЕС / google.com
ЕС / google.com

Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Румыніі прапануюць Еўрапейскаму саюзу прыняць пакет мер дапамогі Беларусі, які ўключае бязвізавы ўезд у ЕС для грамадзян нашай краіны. На думку лідараў гэтых краін, так Еўрасаюз павінен падтрымаць дэмакратычныя і эканамічныя ператварэнні ў Беларусі.

Наколькі "бязвіз" з Еўрасаюзам рэальны ў цяперашніх умовах і якія фармальнасці могуць яму перашкодзіць? Еўрарадыё запыталася ў экспертаў.

“Мы будзем вітаць такую ініцыятыву”

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Андрэй Савіных заявіў у каментарыі Еўрарадыё, што "гэтая ініцыятыва трох краін ЕС пакуль не зусім зразумелая". Аднак "калі такая ініцыятыва рэалізуецца, то мы будзем гэта толькі вітаць", — сказаў ён.

— Мы заўсёды выступалі з беларускага боку за больш цесныя кантакты з ЕС на ўзроўні людзей, за спрашчэнне ўсіх візавых правілаў уезду і выезду. Я хацеў бы звярнуць увагу, што Беларусь ужо даўно ўвяла бязвізавы ўезд для жыхароў Еўрасаюза, якія прыбываюць праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск".

 

Польша, Литва и Румыния предлагают ЕС ввести безвиз для белорусов. Это возможно?
Андрэй Савіных / Еўрарадыё

У міжнароднай дыпламатыі дзейнічае прынцып узаемнасці: ты — мне, я — табе. Тое, што ў Беларусі ўжо дзейнічае бязвізавы рэжым з многімі краінамі (уключаючы краіны Еўрасаюза), ЕС можа разглядаць як першы крок, адказам на якім можа стаць еўрапейскі "бязвіз".

“У бліжэйшы час гэта малаверагодна”

Калі меркаваць па такіх паказчыках, як колькасць выдадзеных шэнгенскіх віз, адмовы ў іх выдачы, дэпартацыі, то Беларусь не выглядае праблемнай для ЕС. Так лічыць кіраўнік Савета па міжнародных адносінах "Мінскі дыялог" Яўген Прэйгерман. Зрэшты, вялікага аптымізму эксперт не адчувае:

— Трэба паглядзець, ува што матэрыялізуецца гэтая ідэя падчас дыскусій з кіраўнікамі ўрадаў ЕС. Прапанова ўвесці бязвізавы рэжым для беларусаў — гэта нешта новае. Але ўлічваючы тое, што ў перыяд пацяплення адносін у апошнія 5-6 гадоў не ўдалося выйсці нават на больш сціплыя дамоўленасці, малаверагодна, што ўсё ж такі будзе прынята такое аднабаковае палітычнае рашэнне.

Польша, Литва и Румыния предлагают ЕС ввести безвиз для белорусов. Это возможно?
Яўген Прэйгерман / Еўрарадыё

Увядзенне бязвізавага рэжыму, на думку эксперта, можа ўскладніць адсутнасць у беларусаў біяметрычных пашпартоў. А таксама еўрапейская бюракратыя.

— ЕС — гэта вялікі механізм з 27 краін, і ў кожнай ёсць свае думкі. Калі беларусам дадуць бязвізавы ўезд, то іншыя краіны, якія для некаторых чальцоў ЕС важныя, могуць таксама пачаць нешта патрабаваць. Калі ў ЕС гавораць пра Беларусь, маецца на ўвазе не толькі беларускі "парадак дня", але і наступствы, якія рашэнне аб бязвізавым ўездзе выкліча для ЕС і адносін з іншымі краінамі, — дадае Прэйгерман.

Як яшчэ Еўрасаюз можа дапамагчы Беларусі

Раней аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Беларуссю гаварылі таксама прадстаўнікі Вышаградскай групы — Венгрыя, Польшча, Чэхія і Славакія. Падчас сустрэчы ў Любліне польскі прэм'ер-міністр Матэуш Маравецкі сказаў, што пакет падтрымкі беларускага народа будзе прадстаўлены на будучым пазачарговым саміце ЕС.

Акрамя бязвізавага рэжыму, пакет мер дапамогі Беларусі ўключае спрыянне ўступлення ў СГА, пашырэнне гандлю з ЕС, дыверсіфікацыю энергетычнага сектара Беларусі для энергетычнай бяспекі дзяржавы і прыцягненне міжнародных фінансавых інстытутаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі