Польшча на некалькі гадзін зноў спыняла транзіт расійскай нафты

Польшча на некалькі гадзін зноў спыняла транзіт расійскай нафты

19 чэрвеня Польшча на некалькі гадзін прыпыніла транзіт расійскай нафты — праз трубаправод "Дружба" паступала забруджаная нафта. Паводле інфармацыі, якую падае "Gazeta Wyborcza", утрыманне хлорарганікі ў сыравіне перавышала норму ў шэсць разоў. (Для параўнання: у красавіку ўтрыманне хлору ў нафце перавышала норму ў 30 і больш разоў.)

У каментары БЕЛТА прэс-служба канфэрна "Белнафтахім" заявіла, што на тэрыторыі Беларусі на ўсіх участках нафтаправода "Дружба" вядзецца ўзмоцнены кантроль якасці нафты. 

"На працягу апошніх дзён ні адзін з аналізаў шматлікіх спроб транзітнай нафты на нашай тэрыторыі не зафіксаваў перавышэння ўтрымання ў нафце арганічных хларыдаў. Разам з тым беларускі бок у адкрытым рэжыме працуе з расійскім і польскім бакамі па высвятленні прычын кропкавай рэгістрацыі забруджвання нафты польскім аператарам PERN", — кажуць у беларускім канцэрне.

У прэс-службе "Белнафтахіма" падкрэсліваюць, што сітуацыя знаходзіцца пад кантролем, транспартаванне нафты ў бок Польшчы працягваецца. 

Тым часам "Gazeta Wyborcza" піша, што пра перавышэнне хлору ў нафце папярэдзіла расійская кампанія "Транснафта". Расійскі бок выказаў меркаванне, што перавышэнне нормы звязана з аўтаматычным запускам нафтавых рэзервуараў, размешчаных у Кобрыне, каля мяжы з Польшчай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі