Польшча пачынае выдаваць беларусам экспрэс-візы

Пашпарт беларуса / polsha24.com
Пашпарт беларуса / polsha24.com

У межах новага Закону аб iншаземцах, які ўступіў у сілу 9 лютага, МЗС Польшчы збіраецца выдаваць экспрэс-візы для людзей, якія хочуць працаваць у гэтай краіне. Першымі змогуць скарыстацца працэдурай жыхары Беларусі, паведамляе газета Rzeczpospolita.

У цяперашні час, піша выданне, на атрыманне візы могуць сыходзіць месяцы. Са з'яўленнем экспрэс-віз сітуацыя павінна змяніцца. Дзякуючы новым правілам у МЗС будзе арганізаваны спецыяльны аддзел для разгляду дакументаў на атрыманне візы. Чыноўнікі аддзела будуць мець паўнамоцтвы выдаваць візы, як і консулы, каб зрабіць працэс максімальна эфектыўным. Гэта тычыцца як рабочых, так і турыстычных віз.

— Ад новага рашэння выйграюць у асноўным працадаўцы. Мы даўно заклікаем ад імя прадпрымальнікаў скараціць тэрміны выдачы візаў. Немалаважна, што пра змены заявілі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, — кажа Адам Абрамовіч, афіцыйны прадстаўнік малых і сярэдніх прадпрыемстваў прадпрымальнікаў.

Пакуль незразумела, жыхары якіх яшчэ краін акрамя Беларусі змогуць таксама скарыстацца новай магчымасцю. У бліжэйшы час сітуацыю павінна растлумачыць адпаведная пастанова.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі