Польшча падпісала кантракт на пакупку ў ЗША ракетных сістэм Patriot

Польшча падпісала кантракт на пакупку ў ЗША ракетных сістэм Patriot

Польшча падпісала кантракт на пакупку ў ЗША ракетных сістэм Patriot. Агульная сума кантракту складае 4,75 млрд долараў. Першыя комплексы паступяць у 2022 годзе. Міністр нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак кажа, што “гэта добрая цана” (раней ён анансаваў павелічэнне выдаткаў на абарону). Міністр адзначыў, што набыццё Patriot узмацніць бяспеку краіны і пасадзейнічае інтэграцыі польскага войска і падраздзяленняў амерыканскай арміі, якія дыслакуюцца ў Польшчы ў рамках войскаў NATO.

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда назваў момант “гістарычным”. Ён прызнаў, што здзелка каштавала бюджэту вялізных грошай. Але палякі ведаюць з гістарычнага досведу, што “бяспека не мае цаны”, падкрэсліў Дуда.

Мяркуецца, што амерыканскія сістэмы супрацьпаветранай абароны будуць абараняць не толькі паветраную прастору Польшчы, але і Літвы. Дагэтуль лічылася, што якраз абарона паветранай прасторы была самым слабым звяном у польскага войска.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі