Польшча патлумачыла, з чым звязана забарона ўвозіць аўтамабілі ў Беларусь

На польска-беларускай мяжы (ілюстрацыйнае фота)

На польска-беларускай мяжы (ілюстрацыйнае фота) / PAP

Польшча патлумачыла, з чым звязана забарона ўвозіць аўтамабілі ў Беларусь. З 23 сакавіка праз мяжу перасталі прапускаць транспарт на транзітных нумарах з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра. У Міністэрстве фінансаў Польшчы @dw_belarus патлумачылі, што гэтая мера звязана з практыкай абыходу санкцый праз нашу краіну (у гэтым плане РБ разглядаецца як "краіна высокай рызыкі"). Яна прадыктавана рэгламентам Еўрасаюза, які забараняе "свядомы і наўмысны ўдзел" у такой дзейнасці.  

Што да абмежаванняў, якія тычацца менавіта аўтамабіляў з рухавіком больш за 1,9 літра, польскія ўлады тлумачэнняў не далі.

У канцы сакавіка перастала прапускаць у Беларусь аўтамабілі на транзітных нумарах з рухавіком больш за 1,9 літра і даражэй за 50 тысяч еўра Літва, а перад ёй гэта зрабіла Латвія.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі