Польшча прапануе Беларусі пайсці на ўзаемную адмену візаў
Пра гэта заявіў амбасадар Польшчы ў Мінску Лешак Шарэпка на прэс-канферэнцыі ў чацвер.
"Мы выступаем за максімальнае спрашчэнне візавага рэжыму, аж да адмены віз. Мы прыхільнікі таго, каб цалкам адмяніць візавы рэжым з Беларуссю", — перадае interfax.by словы польскага дыпламата.
Амбасадар кажа, што для такога рашэння патрабуюцца адпаведныя крокі з беларускага боку. Шарэпка разлічвае, што бакі здолеюць арганізаваць кансультацыі, у тым ліку, і па гэтым пытанні.
Па яго словах, летась Польшча выдала грамадзянам Беларусі каля 350 тысяч шэнгенскіх віз, сёлета такіх віз будзе выдадзена каля 360 тысяч.
Вялікае інтэрв'ю, якое Еўрарадыё брала ў Лешка Шарэпкі, можна прачытаць тут.