Польшча з 1 ліпеня адменіць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю
Ужо з 1 ліпеня Польшча адменіць надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў міністр унутраных справаў і адміністрацыі краіны Марыюш Каміньскі, піша onet.pl.
Пасля гэтага будзе знятая забарона на наведванне прымежнай мясцовасці ў Падляшскім і Люблінскім ваяводствах.
Як паведамляла Еўрарадыё, надзвычайнае становішча на мяжы з Беларуссю Польшча ўвяла на пачатку верасня 2021 года. Гэта было звязана з вялікай плынню нелегальных мігрантаў, якія ішлі з Беларусі ў Польшчу. Потым польскія ўлады некалькі разоў падаўжалі рэжым надзвычайнага становішча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.