Польшча завяршыла будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю
Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі / twitter.com/Straz_Graniczna
Польшча скончыла будаўніцтва плота на мяжы з Беларуссю. Пра гэта на сваёй старонцы ў Твітары піша польская Памежная служба.
"Сістэма працуе на ўсёй працягласці — гэта значыць, на 206 кіламетрах мяжы", — гаворыцца ў заяве ведамства.
Будаўніцтва агароджы на мяжы з Беларуссю Польшча пачала ў студзені 2022-га на фоне міграцыйнага крызісу. Аналагічныя агароджы паставілі на сваіх межах Літва і Латвія.
Канфлікты з мігрантамі, якія жадаюць праз Беларусь нелегальна трапіць у Еўрасаюз, працягваюцца дагэтуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.