Польскі след: што беларускія навукоўцы пішуць пра палітычны крызіс

Ад "патрэбны дыялог" да пошукаў "польскага следу" / калаж Еўрарадыё
Ад "патрэбны дыялог" да пошукаў "польскага следу" / калаж Еўрарадыё

Аб'ектыўны аналіз сітуацыі, якая склалася ў Беларусі за апошнія паўтара года, можна пачуць ад незалежных даследчыкаў. Але, аказваецца, надаюць увагу (хай і няшмат) праблеме нават тыя навукоўцы, якія працуюць у дзяржустановах. І, больш за тое, іх думкі публікуюцца ў афіцыйных беларускіх навуковых выданнях.

Еўрарадыё вывучыла, што і як пішуць беларускія навукоўцы пра палітычны крызіс, канца якому пакуль не відаць.

 

"Дабру, свабодзе і любові немагчыма супрацьпаставіць нічога"

Польский след: что белорусские учёные пишут о политическом кризисе

У іншым даследаванні Сарна таксама згадваў "супярэчнасці, якія рэзка абвастрыліся" паміж "уладай і пратэстава настроенымі групамі насельніцтва", а вынікам гэтага называў развіццё гарызантальных сувязяў на прыкладзе ініцыятыў, чатаў і да таго падобнага. 

Прысвячаў работы дацэнт і феноменам графіці, "агітацыі" на купюрах і медыянаратывам улады і апазіцыі.

А вось асістэнт кафедры паліталогіі БДЭУ Кірыл Касціневіч у рабоце, прысвечанай палітычнай камунікацыі, сфакусаваўся на "сеткавых супольнасцях" — у першую чаргу ён меў на ўвазе супольнасці ў тэлеграме.

Польский след: что белорусские учёные пишут о политическом кризисе
Пасля рэпрэсій многія "айцішнікі" задумаліся пра рэлакацыю / dev.by

А. В. Дзем'янкова з Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта піша пра негатыўнае ўздзеянне палітычнай сітуацыі на фінансавы сектар:

"Важным фактарам, які стварае для фінансавага сектара значныя рызыкі і абвастрае яго асноўныя праблемы, ёсць палітычны крызіс, які развіваецца. Адно з наступстваў — моцнае падзенне даверу да нацыянальнай валюты з боку насельніцтва і бізнесу",піша яна. 

З дзейных супрацоўнікаў НАН сітуацыю, мяркуючы па ўсім, амаль ніхто і не разбіраў. Выключэнне — кандыдат філалагічных навук Вячаслаў Шчэрбін.

"Падзеі апошніх месяцаў, якія мелі месца ў нашай рэспубліцы, наглядна паказалі, што выкарыстанне органамі дзяржаўнага кіравання найноўшых сацыяльных тэхналогій (выбарчых, арганізацыйных, палітычных, кіраўніцкіх і інш.) можа прыносіць не толькі пазітыўныя сацыяльныя эфекты (забеспячэнне стабільнай сацыяльнай палітыкі, захаванне сацыяльных заваёў і стандартаў), але і спараджаць гэтаксама відавочныя сацыяльныя рызыкі (акцыі грамадзянскага непадпарадкавання, забастоўкі, грамадскія пратэсты, эміграцыю асобных груп моладзі і інш.)", — па-навуковаму заблытана сцвярджае аўтар.

 

І на дэсерт: нас гайдалі, але мы малайцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі