"Ёсць і добрыя супрацоўнікі". Хто і навошта ідзе ў Акадэмію МУС?

Хтосьці чытаў Агату Крысці, хтосьці хоча рабіць свет лепшым / калаж Еўрарадыё
Хтосьці чытаў Агату Крысці, хтосьці хоча рабіць свет лепшым / калаж Еўрарадыё

Прыёмная кампанія на бюджэт ужо скончылася, і мы працягваем падводзіць яе вынікі. Еўрарадыё расказвала пра будучых юрыстаў і журналістаў. Цяпер мы паспрабавалі пагутарыць і з тымі, хто надумаў вучыцца ў Акадэміі МУС. Герояў мы шукалі ў абмеркаванні абітурыентаў у суполцы "УКантакце".

"Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ў прэс-службу МУС альбо ў групу інфармацыі і грамадскіх сувязяў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь", — адказаў адзін з суразмоўцаў.
 

"Метады працы ўсюды розныя"

Ганна (імя зменена) кажа, што пайшла ў Акадэмію, таму што "хоча звязаць жыццё з сістэмай МУС". Яна на завочцы, вывучае судова-пракурорска-следчую дзейнасць, цяпер праходзіць першапачатковую падрыхтоўку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.

— У хуткім часе ўжо буду супрацоўнікам, і пасля заканчэння Акадэміі будзе больш магчымасцяў прасунуцца ў кар'еры, — кажа дзяўчына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі