Польская памежная служба: беларускія памежнікі камянямі закідалі будку варты
Беларускія памежнікі на ўчастку каля Дубічаў Царкоўных кідалі камянямі ў польскія патрулі, піша прэс-служба польскіх памежнікаў.
У выніку яны пашкодзілі будку варты, у тым ліку выбілі шыбу.
Такім чынам беларускія сілавікі спрабавалі палякам перашкодзіць затрымаць дзевяцерых іракскіх мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу.
Агулам за мінулыя суткі з Беларусі ў Польшчу спрабавалі нелегальна трапіць 134 чалавекі. Гэта рэкордная колькасць з пачатку года.
Дарэчы, Памежны камітэт Беларусі сёння заявіў пра ліквідацыю пункта мігрантаў у лагістычным цэнтры Брузгі каля беларуска-польскай мяжы.
#zgranicy
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) March 22, 2022
Na odcinku #PSGDubiczeCerkiewne funkcjonariusze służb rzucali kamieniami w patrole, uszkadzając budkę wartowniczą (m. in.wybite szyby), miało to uniemożliwić zatrzymanie cudzoziemców (9 ob.Iraku), którzy przecięli concertinę i nielegalnie przekroczyli granicę. pic.twitter.com/kqMalWFrRE
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.