Польскія памежнікі: мігранты прылятаюць з Расіі ў Беларусь, каб перайсці мяжу
7 лютага з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу нелегальна спрабавалі трапіць 12 чалавек. Як паведамляе прэс-служба польскіх памежнікаў, сярод іх былі 6 грамадзян Ірака і 3 еменцы.
Таксама мінулай ноччу да мяжы падышла група з 30 чалавек. Пад раніцу дзевяць з іх паспрабавалі перасячы мяжу — іх затрымалі. Гэта былі восем грамадзян Егіпта і адзін сірыец. Польскія памежнікі падкрэсліваюць, што гэтыя людзі прыляцелі ў Беларусь з Расіі ў лютым 2022 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.