Польскія перавозчыкі прапускаюць праз мяжу па адной фуры за гадзіну

Польскія дальнабойнікі блакуюць мяжу / Strajk Polskich Przewoźników/Facebook
Польскія дальнабойнікі блакуюць мяжу / Strajk Polskich Przewoźników/Facebook

Польскія грузаперавозчыкі прапускаюць праз беларуска-польскую мяжу па адной фуры за гадзіну. Без затрымак праходзіць толькі транспарт з жывёламі і грузамі, якія хутка псуюцца, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта Беларусі.

Як распавядала Еўрарадыё, 9 траўня польскія пратэстоўцы заблакавалі рух фур у Беларусь праз мытны тэрмінал "Карошчын" (каля пункту пропуску "Кукурыкі" — "Казловічы", адзінага, дзе яшчэ праязджаюць грузавікі). Дазволеная акцыя можа працягвацца да 9 чэрвеня.

Польскія дальнабойнікі заяўляюць, што беларускія і расійскія кампаніі захапілі транспартны рынак з перавозкамі на ўсход. Пратэстоўцы патрабуюць забараніць уезд у Польшчу грузавікам з беларускай і расійскай рэгістрацыяй і прыпыніць працу беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў, заснаваных у Польшчы, аднавіць дазволы для транспартных кампаній з Украіны.

Паводле звестак Памежнага камітэта Беларусі, на польскім баку мяжу блакуюць каля 50 грузавікоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі