Польскія ўлады не плануюць зачыняць пераход Кукурыкі — Казловічы

Пераход Кукурыкі — Казловічы палякі зачыняць не будуць / frontera-group.ru
Пераход Кукурыкі — Казловічы палякі зачыняць не будуць / frontera-group.ru

Польскія ўлады не будуць зачыняць памежны пераход "Кукурыкі-Казловічы" на мяжы з Беларуссю. Пра гэта віцэ-міністр інфраструктуры польскага ўрада Рафал Вэбер заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх перавозчыкаў, піша slowopodlasia.pl.

Сустрэча адбылася 15 лютага. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства інфраструктуры Рафал Вэбер, Рэната Рыхтэр і Славамір Півавар. Таксама на ёй прысутнічалі старшыня праўлення Нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў у Бялай-Падлясцы Тадэвуш Гаёўнік і прадстаўнікі транспартных асацыяцый у Польшчы.

Сябра праўлення і казначэй Нацыянальнай асацыяцыі перавозчыкаў у Бялай-Падлясцы Марцін Патапчук паведаміў журналістам, што ўдзельнікі сустрэчы пачулі ясную заяву ад намесніка міністра, што пераход зачынены не будзе.

Раней польскі бок зачыніў Баброўнікі — Бераставіца на мяжы з Беларуссю. Гэта адбылося пасля таго, як у Беларусі быў асуджаны на 8 гадоў актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут. Таксама польскія чыноўнікі казалі, што мяжу з Беларуссю варта цалкам зачыніць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі