Поўнае відэа сюжэта АНТ пра расійскіх неанацыстаў у Беларусі

Поўнае відэа сюжэта АНТ пра расійскіх неанацыстаў у Беларусі

На тэлеканале АНТ увечары 1 жніўня выйшаў сюжэт "Татуіроўкі за мяжой маралі і закону: якая сімволіка трапіць пад забарону?". Акрамя гісторыі пра жыхара Заслаўя Яўгена Андрушкевіча, асуджанага за паўторную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі, гаворка ішла пра дзейнасць у нашай краіне расійскіх неанацыстаў. Прызнаецца, што гэта праблема. Адзначаецца, што ўдзельнікі той жа РНЕ "заклікаюць беларусаў адмовіцца ад сваёй дзяржаўнасці". Згадваецца інструктар Аляксей Мільчакоў, які ваяваў на баку баевікоў на Данбасе, а пасля спрабуе навучаць беларускіх падлеткаў у ваенна-патрыятычных лагерах на тэрыторыі Расіі. "Нецяжка здагадацца, чаму можа навучыць такі педагог", — адзначаецца ў сюжэце АНТ.

Таксама падкрэсліваецца, што "каб узмацніць уплыў на розумы, неанацызм змешваюць з праваслаўнай сімволікай". Была згаданая гісторыя, калі 17 гадоў таму падлеткі з адной з расійскіх ваенна-патрыятычных арганізацый захапілі вёску Мікалаеўка ў Гомельскай вобласці, яе жыхароў збілі і ўзялі ў закладнікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі