Пра біятланістку Дар'ю Домрачаву знялі кіно (відэа)
Дакументальны фільм "Заваёўніца глобуса" зняў тэлеканал АНТ.
Тэлеканал АНТ зняў дакументальны фільм пра трохразовую алімпійскую чэмпіёнку біятланістку Дар'ю Домрачаву. Называецца стужка "Заваёўніца глобуса". Паведамляецца, што журналісты тэлеканала рабілі здымкі ў самых розных кутках свету — ад Екацярынбурга да Нью-Ёрка.
У свае 28 гадоў Домрачава выйграла ўсе магчымыя ўзнагароды ў біятлоне, адзначаюць аўтары фільма і спрабуюць разгадаць феномен дачкі мінскіх архітэктараў. У фільме гучаць меркаванні вядомых спартсменаў і аўтарытэтных трэнераў, журналістаў і аматараў спорту з Беларусі, Расіі, Нямеччыны, Аўстрыі, ЗША і Вялікабрытаніі. Увайшло ў яго і вялікае інтэрв'ю самой Домрачавай.
Фота: ria.ru