Пра напады на жанчын паведамляюць паліцыя Аўстрыі, Швейцарыі, Фінляндыі

Пра напады на жанчын паведамляюць паліцыя Аўстрыі, Швейцарыі, Фінляндыі

Масавымі нападамі на жанчын у навагоднюю ноч адзначылася не толькі Нямеччына, паведамляе Deutsche Welle. Так, паліцыя Цюрыха паведаміла агенцтву dpa, што ў гэтым швейцарскім горадзе каля 25 жанчын, якія наведалі вулічныя навагоднія святкаванні, сталі ахвярамі рабаванняў. Шасцёра з іх заявілі пра сэксуальныя дамаганні з боку цемнаскурых мужчын.

Некалькі падобных выпадкаў расследуе таксама паліцыя аўстрыйскага Зальцбурга. Прэс-сакратар мясцовай паліцыі лічыць, што жанчыны наважыліся заявіць пра гэтыя злачынствы на фоне скандалу з масавымі нападамі ў нямецкіх гарадах.

Нагадаем, што акрамя Кёльна звесткі пра масавыя напады на жанчы прыйшлі з Гамбургу, Штутгарта, Франкфурта-на-Майне. Таксама агенцтва dpa паведамляе пра групавое згвалтаванне той ноччу двух дзяўчат-падлеткаў у горадзе Вайль-ам-Райн у зямлі Бадэн-Вюртэмберг. У злачынстве падазраюць групу маладых сірыйцаў.

Фінская паліцыя таксама заявіла пра незвычайна высокі ўзровень сэксуальных дамаганняў ў Хельсінкі ў навагоднюю ноч. Па словах паліцыянтаў, такіх дамаганняў не было падчас папярэдніх навагодніх святаў або іншых падобных мерапрыемстваў. У прыватнасці, на чыгуначным вакзале Хельсінкі, дзе ў навагоднюю ноч сабралася тысяча шукальнікаў прытулку, пераважна з Ірака, зарэгістраваныя тры выпадкі сэксуальных нападаў.

Фота: dpa

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі