Пра заканчэнне вайны з РФ можна дамовіцца дыпламатычным шляхам, мяркуе Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі / BBC

Калі працягваць міжнародны ціск на Расію, то яе можна змусіць да дыпламатычнага ўрэгулявання вайны ва Украіне. пра гэта Уладзімір Зяленскі заявіў у інтэрв'ю BBC.

На яго думку, увесь свет павінен аказаць ціск на РФ, каб пераканаць яе сесці за стол перамоваў. Чым слабейшая Расія на полі бою, тым мацнейшую пазіцыю атрымае Украіна за сталом перамоваў.

"Гэта не значыць, што ўсе тэрыторыі адваёўваюцца сілай. Я думаю, што сіла дыпламатыі можа дапамагчы", — кажа Зяленскі.

Пасля завяршэння першага Саміту міру Зяленскі казаў, што пройдуць "месяцы, а не гады" да наступнага саміту, нагадвае hromadske.ua. Наконт удзелу Расіі ў гэтым саміце Зяленскі заяўляў, што гэта будзе азначаць гатоўнасць Крамля завяршыць вайну. А міністр замежных спраў Дзмітрый Кулеба меркаваў, што Расія зможа ўдзеьлнічаць у другім Саміце міру ў рамках "збожжавага пагаднення".

Праўда, у Міністэрстве замежных спраў РФ казалі, што іх краіна не плануе ўдзельнічаць у другім Саміце міру. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі