Працэс над Пратасевічам часова зрабілі закрытым

Раман Пратасевіч на судзе / sb.by
Раман Пратасевіч на судзе / sb.by

Суд над Раманам Пратасевічам пяройдзе часова ў закрыты рэжым, паведамляе газета "СБ. Беларусь сегодня". Пра гэта хадайнічала дзяржаўная абвінаваўца.

На гэтым этапе ў судзе будуць даследаваць пісьмовыя матэрыялы справы. У іх, як заявіў бок абвінавачання, змяшчаюцца "не толькі экстрэмісцкія публікацыі, але і матэрыялы, якія складаюць дзяржаўную тайну".

Перад гэтым у судзе адбыўся допыт самога Пратасевіча, а таксама сведкі — блогера Максіма Пушкіна. Таксама ў судзе зачыталі паказанні Ігара Кабушкова — адміністратара тг-канала "Адлічана", які на суд не з'явіўся, бо з'ехаў у Польшчу.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 лютага ў Мінскім абласным судзе пачаўся разгляд крымінальнай справы заснавальнікаў тэлеграм-канала NEXTA. На судзе прысутнічае толькі Раман Пратасевіч, яшчэ два абвінавачаныя — Сцяпан Пуціла і Ян Рудзік — знаходзяцца за мяжой, іх судзяць завочна. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі