Прадпрымальніка арыштавалі пасля сустрэчы з міліцэйскім кіраўніцтвам
Сёння ў цэнтры Мінска затрыманы лідэр прадпрымальніцкага руху Аляксандр Макаеў, паведамляе “Хартыя ‘97”. Затрыманне адбылося, як толькі ён выйшаў з будынка Мінгарвыканкама, дзе сустракаўся з намеснікам начальніка ГУУС Аляксандрам Найдзенкам.
Прадпрымальнік абмяркоўваў з міліцэйскім кіраўніцтвам умовы ўтрымання арыштаваных удзельнікаў акцыі 10 студзеня. У спецпрыёмніку-размеркавальніку на Акрэсціна не дазваляюць перадаваць арыштаваным ежу і цёплыя рэчы.
Сустрэча адбылася па ініцыятыве Найдзенкі. Падчас размовы з прадпрымальнікам, ён паабяцаў, што патэлефануе кіраўніцтву спецпрыёмніка-размеркавальніка і засведчыў, што перадаць спальнікі і нейкую ежу можна будзе ўжо сёння.
Пасля сустрэчы, недалёка ад будынка Мінгарвыканкама Макаева затрымалі. Яго даставілі ў Маскоўскі РАУС, дзе склалі пратакол. Макаева абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Справа будзе разглядацца ў Маскоўскім судзе ў бліжэйшыя гадзіны.