Прадпрымальнікі маюць намер правесці мітынг на Кастрычніцкай плошчы

Беларускія прадпрымальнікі маюць намер правесці 10 снежня мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні рады кампаніі “За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва”. Абмяркоўвалася сітуацыя з прэзідэнцкім указам № 760. Нагадаем, з новага года індывідуальным прадпрымальнікам забараняюць выкарыстоўваць працу наёмных рабочых, за выключэннем членаў сям’і і блізкіх сваякоў.

Мітынг якраз і будзе скіраваны супраць указа, сцвярджаюць лідэры прадпрымальніцкага руху.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі