Прадстаўлена форма беларускіх біятланістаў на Алімпіядзе-2018
Прадстаўлена форма беларускіх біятланістаў на Алімпіядзе-2018. У ёй пераважае зялёны колер, але прысутнічае і бела-чырвоны нацыянальны арнамент.
Як паведамляла Еўрарадыё, сярод 28 беларускіх спартсменаў, якія паедуць у Пхенчхан, будуць 10 біятланістаў (па 5 — у мужчынскай і жаночай зборных): Дар’я Домрачава, Дынара Алімбекава, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Надзея Скардзіна, Сяргей Бачарнікаў, Максім Верабей, Антон Смольскі, Уладзімір Чапелін і Раман Ялетнаў.
Фота: vk.com/biathlon_online
Фота: vk.com/biathlon_online