Прадстаўнік Дзярждэпа ЗША наведаў пратэстанцкую царкву “Новае жыццё”
21 верасня ў будынку царквы "Новае Жыццё" прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Дэніэл Нэйдэл сустрэўся з пастарам Вячаславам Ганчарэнкам.
Амерыканскі чыноўнік знаходзіцца ў Мінску з афіцыйным візітам. Сустрэчу арганізавалі супрацоўнікі амерыканскай амбасады ў нашай краіны.
Спадар Нэйдэл цікавіўся апошнімі падзеямі вакол будынку царквы і пытаннямі парушэння правоў вернікаў у Беларусі. Пра гэта Еўрарадыё распавёў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Сяргей Луканін: "Спадар Нэйдэл сказаў, што ўлады ЗША вельмі зацікаўленыя працэсам, які адбываецца вакол нашай царквы. Гэтыя падзеі з 2004 года знаходзяць сваё адлюстраванне ў дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША “Аб парушэнні правоў вернікаў у свеце”.
Дэніэл Нэйдэл паабяцаў пратэстантам, што ўрад ЗША будзе пільна сачыць за падзеямі вакол царквы "Новае Жыццё" да поўнага вырашэння праблемы.