Праезд у Мінску падаражэе да 5000 рублёў, метро — да 5500 рублёў
Стала вядома, наколькі падаражэе праезд у гарадскім грамадскім транспарце. Як паведамляе tut.by, адна паездка ў наземным транспарце будзе каштаваць 5000 рублёў, а ў метро — 5500 рублёў. Паводле звестак інтэрнэт-парталу, павышэнне адбудзецца ў снежні.
У рэгіёнах праезд у грамадскім транспарце таксама падаражэе: адна паездка будзе каштаваць 4000 рублёў, пры куплі талона ў кіроўцы — 4500 рублёў. Пра гэта tut.by паведаміў гендырэктар "Брестаблаўтатранса" Ананій Хвасцюк.
Пра павышэнне коштаў на праезд у сталічным транспарце сёння заявіў дырэктар дзяржаўнай установы "Сталічны транспарт і сувязь" Валерый Шкуратаў. Праўда, ён не назваў будучыя кошты.
Раней намесніца дырэктара па эканоміцы "Мінсктранса" Ірына Якубоўская паведамляла, што сабекошт пасажырскіх перавозак па Мінску ў сярэднім складае 8700 рублёў. Даражэй за ўсё транспартнікам каштуе тралейбусны рух — 10 600 рублёў.
Фота: onliner.by