Што змяняецца ў Беларусі з 1 мая: у асноўным растуць цэны, яшчэ не будзе вады

Беларусам давядзецца выдаткоўваць больш на тыя ж тавары і паслугі / Еўрарадыё
Беларусам давядзецца выдаткоўваць больш на тыя ж тавары і паслугі / Еўрарадыё

З 1 траўня ў Беларусі павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму з 296,55 рубля да 311,15 рубля. Павелічэнне склала 4,9%. Да бюджэту пражытачнага мінімуму прывязаныя сацыяльныя выплаты. Значыць, і яны вырастуць. Праўда, БПМ пераглядаецца раз на квартал, а інфляцыя ў Беларусі толькі за сакавік склала 6,1%. Выходзіць, што ў рэальным выражэнні людзі становяцца бядней.

Что меняется в Беларуси с 1 мая: в основном будут расти цены, ещё не будет воды
Пенсіянеры ў дачны сезон змогуць плаціць за праезд у электрычках менш / Еўрарадыё

У Белавія з 5 па 27 мая будзе працаваць дадатковы рэйс Мінск-Алматы. Аднак некаторыя замежныя авіякампаніі адмяняюць рэйсы ў Мінск. Гэта Turkish Airlines. Да 31 мая лятаць у Беларусь са Стамбула кампанія не будзе, таксама Air China ўводзіць абмежаванне на палёты ў Беларусь да 1 ліпеня. І flyDubai да 24 чэрвеня.

Затое Беларуская чыгунка гатова больш вазіць па Беларусі. Прызначана больш за 100 дадатковых цягнікоў. Да 10 траўня БЧ заяўляла аб 75 дадатковых напрамках.

З 17 траўня мінчукам пачнуць адключаць гарачую ваду. Абяцаюць, што не больш, чым на 13 сутак, калі выпрабаванні інфраструктуры пройдуць паспяхова.

На змены звярнула ўвагу агенцтва "Мінск-Навіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі