Прага адмовілася прымаць Віктара Януковіча з афіцыйным візітам

Мэр чэшскай сталіцы Томаш Гудэчак заявіў, што не хоча бачыць Януковіча ў горадзе. "Абсурдна, каб менавіта прэзідэнт Януковіч прызямліўся на аэрадроме, якое носіць імя Вацлава Гаўла", — перадае радыё "Свабода" словы пражскага мэра. Таксама ён заявіў, што ў выпадку візіту прэзідэнта Украіны гарадская ўлада не будзе арганізоўваць ніякіх мер, прынятых пры візітах кіраўнікоў дзяржаў. У прыватнасці, Януковіча не запросяць на традыцыйнае прыняцце ў ратушу.



Супраць прыезду Януковіча ў Прагу выступае некалькі дзясяткаў чэшскіх грамадскіх дзеячаў, паэтаў, кінарэжысёраў і чыноўнікаў.



Замест сустрэчы Гудэчак хоча перадаць пратэстантам на Майдане 500 тысяч чэшскіх крон.



Афіцыйны візіт Януковіча ў Чэхію запланаваны на красавік 2014 года. Ён збіраецца прыехаць па запрашэнні прэзідэнта Чэхіі. Падчас прыезду павінен прайсці міні-саміт, які будзе прысвечаны праграме "Усходняе партнёрства".



Фота — ЧТК

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі