Прагноз: Беларусь на Алімпіядзе ў Пхёнчхане заваюе два медалі

Прагноз: Беларусь на Алімпіядзе ў Пхёнчхане заваюе два медалі

Беларусь на зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане заваюе два медалі — срэбраны і бронзавы. Да такой высновы прыйшло аўтарытэтнае агенцтва Gracenote, якое спецыялізуецца на апрацоўцы статыстычных даных у спорце, піша "Прессбол".

Спецыялісты агенцтва паспрабавалі спрагназаваць вынікі Алімпіяды 2018 года. Іх прагноз складзены на аснове вынікаў спартоўцаў пасля Алімпіяды-2014 у Сочы. Таксама пры складанні прагноза ўлічвалася рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта з нагоды ўдзелу Расіі ў будучых Гульнях. 

У прагнозе  Gracenote першае месца ў медальным заліку займае Германія — 40 медалёў (14-12-14). На другім месцы ідзе Нарвегія — 37 узнагародаў (14-11-12). Трэцяе месца займае Канада з 33 медалямі (7-12-14). Следам размясціліся ЗША, якім прагназуюць 29 медалёў (10-10-9). Пятая — Францыя, якая возьме 24 медалі (9-9-6). 

Беларусь са сваімі двума медалямі ў агульным заліку зойме, як лічыць Gracenote, 24-е месца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі