Пракаповіч: Калі б у нас было 2,5 млн кароў, праблем у эканоміцы б не было

"У вытворчасці малака ёсць вялікія рэзервы, а мы ўжо два гады топчамся на месцы. Калі б мы маглі сёння мець 2,5 млн кароў, як у 1992 годзе, і кожная карова давала б 5 тысяч літраў малака, у нас бы наогул сёння ніякіх праблем у эканоміцы не было", — заявіў Пётр Пракаповіч, выступаючы ў пятніцу ў Нацыянальным сходзе.



Па яго словах, якія перадае interfax.by, што ў 2013 годзе экспарт харчавання перавысіць, як чакаецца, 5 млрд долараў, а за 10 месяцаў 2013 года прафіцыт вонкавага гандлю харчаваннем склаў 1,4 млрд долараў.



Пракаповіч дадаў, што лічыць выканальнай задачай выйсці ў 2015 году на аб'ёмы экспарту харчавання ў 7 млрд долараў.



Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі