Пракаповіч прагназуе, што "калійная вайна" скончыцца да канца восені
Пра гэта ў сераду заявіў віцэ-прэм'ер Беларусі Пётр Пракаповіч.
Паводле яго слоў, усе пытанні з продажам калійных угнаенняў плануецца адрэгуляваць за некалькі месяцаў.
"Натуральна, сітуацыя для нас складаная ў сувязі з тым, што змянілася сітуацыя на рынку..., — цытуе словы Пятра Пракаповіча БЕЛТА. — Цяпер гэты працэс ідзе па ўсіх накірунках, аднаўляюцца тыя сувязі, якія былі раней, тыя рынкі, якія былі раней, устанаўліваюцца новыя рынкі. Я думаю, пройдзе некалькі месяцаў і сітуацыя стане стабільнай".
Нагадаем, у аўторак Аляксандр Лукашэнка заявіў, што разлічвае на аднаўленне статус-кво ў адносінах з расійскім бокам у калійнай сферы. Лукашэнка прызнаў, што з-за "непрыстойных дзеянняў" нейкіх "расійскіх нягоднікаў" у Беларусі "склаліся пэўныя праблемы з рэалізацыяй калійных угнаенняў". Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларускае кіраўніцтва "поўнае рашучасці нармалізаваць гэтую сітуацыю" [у калійным пытанні] і што расіяне "прымуць адпаведнае рашэнне".
Эксперт: Беларусь будзе працаваць з "Уралкаліем", з "пуцінскімі кадрамі"
Фота — bymedia.net