Пракуратура і СК завялі амаль сто спраў па фактах блакавання чыгуначных шляхоў

Сабатаж на чыгунцы ў Беларусі, восень 2020-га / З архіва sb.by​
Сабатаж на чыгунцы ў Беларусі, восень 2020-га / З архіва sb.by​

З кастрычніка 2020 года пракуратура і Следчы камітэ тзавялі 97 крымінальных спраў па фактах "супрацьпраўных замахаў, накіраваных на дэстабілізацыю ўстойлівай працы чыгуначнага транспарту". Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал Генпракуратуры.

Большасць спраў былі заведзеныя па арт. 309 КК ("Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін"), адна — па арт. 339 КК ("Хуліганства"). Чатыры эпізоды кваліфікавалі як тэрарызм. Яшчэ ў лістападзе ў МУС гаварылі, што на чыгунцы дзейнічаюць не партызаны, а "тэрарысты".

"У наяўнасці самы сапраўдны тэрарызм. Сваімі злачыннымі дзеяннямі як падбухторшчыкі, так і непасрэдныя выканаўцы наносяць каласальны ўрон дзяржаве", — паведамляла ў лістападзе 2020 афіцыйная прадстаўніца МУС Вольга Чамаданава.

І МУС восенню, і пракуратура цяпер вінавацяць у гэтых злачынствах яшчэ і тэлеграм-каналы, якія, паводле іх слоў, заклікаюць да "масавага дэструктыўнага ўздзеяння на аб'екты інфраструктуры БЧ, а менавіта: вываду з ладу прылад і абсталявання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі