Пракуратура расказала пра "атаку" на Палац Незалежнасці: жанчына кідала бутэлькі
Служба інфармацыі пракуратуры горада Мінска расказала пра "атаку" на Палац Незалежнасці, дзе звычайна праводзіць нарады і сустрэчы Аляксандр Лукашэнка. Здарэнне адбылося 27 кастрычніка 2021 года, але пра яго стала вядома толькі цяпер. Крымінальную справу накіравалі ў суд.
Па версіі следства, жыхарка сталіцы А. кінула "не менш за дзве шкляныя бутэлькі" праз агароджу палаца. Адна з іх трапіла ў памяшканне аховы, была пашкоджана плітка і фасад. Жанчыну затрымалі. У яе дзеяннях пабачылі "прыкметы хуліганства". Аднак судовая псіхіятрычная экспертыза засведчыла, што яна "пакутуе псіхічным засмучэннем". Таму ў дзень "хуліганства" мінчанка не магла ўсведамляць "фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі". Яе чакае прымусовае лячэнне. Рашэнне мусіць прыняць суд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.