Пракуратура выявіла, што на "Мінскдрэве" нясвоечасова плацяць заробкі

Пракуратура выявіла, што на "Мінскдрэве" нясвоечасова плацяць заробкі

Пракуратура Заводскага раёна Мінска выявіла, што на ААТ "Мінскдрэў" нясвоечасова плацяць заробкі, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры

На момант пракурорскай праверкі запазычанасць па выплатах на прадпрыемстве за студзень склала 35,9 тысячы рублёў.  

Пракуратура вынесла прадпісанне дырэктару прадпрыемства з патрабаваннем неадкладнага выпраўлення дапушчаных парушэнняў. Пасля папярэджання пракуратуры, кіраўніцтва прадпрыемства цалкам пагасіла запазычанасць перад работнікамі, на дырэктара прадпрыемства наклалі штраф.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі