Пракурор просіць для Цімы Беларускіх два гады "хатняй хіміі"
Дзяржабвінаваўца запрасіў для Цімы Беларускіх два гады “хатняй хіміі”. Для Антона Крывецкага пракурор папрасіў два з паловай гады "хатняй хіміі". Таксама ён прапанаваў вызваліць Крывецкага з-пад варты ў зале суда.
“Рэчыва канфіскаваць ў даход дзяржавы”, — прапанаваў дзяржабвінаваўца.
Спевака Ціму Беларускіх (Марозава) і яго таварыша Антона Крывецкага судзяць за незаконнае абарачэнне наркотыкаў. Хлопцаў злавілі з наркотыкамі ў адным з камп'ютарных клубаў у студзені 2021-га.
Да суда Крывецкі быў пад вартай. А Ціму Беларускіх адпусцілі пад заклад у 8700 рублёў (300 базавых велічыняў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.