Прапаганда замест законаў: "азаронкі" хлусяць пра забарону БЧБ-сцяга і "Пагоні"

Пратэсты ў Мінску ў 2020 годзе / Еўрарадыё
Пратэсты ў Мінску ў 2020 годзе / Еўрарадыё

Прапагандысты не перастаюць унушаць беларусам, што БЧБ-сцяг фашысцкі, нацысцкі і наогул "забаронены трыкалор".

Еўрарадыё прыгадала, што лічыцца ў Беларусі нацысцкай і забароненай сімволікай і атрыбутыкай. Адзначым адразу: у афіцыйных дакументах гаворкі пра БЧБ-сцяг і герб "Пагоня" не ідзе.

Пропаганда вместо законов: “азарёнки” врут о запрете БЧБ-флага и “Погони”
На справе за выкарыстанне нацыянальных сімвалаў беларусаў чакаюць рэпрэсіі / Еўрарадыё

"Нацысцкая сімволіка і атрыбутыка — сцягі, гімны і іншыя музычныя творы, атрыбуты ўніформы, свастыкі, эмблемы, сімвалы, вымпелы, значкі і іншыя знакі адрознення або іх копіі, якія выкарыстоўваліся Нацыянал-сацыялісцкай рабочай партыяй Германіі, Нацыянальнай фашысцкай партыяй Італіі, іншымі дзяржаўнымі, вайсковымі і іншымі структурамі альбо арганізацыямі, якія супрацоўнічалі з такімі структурамі на акупаванай тэрыторыі СССР у гады Другой сусветнай вайны, калі гэтыя структуры і арганізацыі прызнаныя злачыннымі альбо вінаватымі ў здзяйсненні злачынстваў прысудам Міжнароднага ваеннага трыбунала альбо прысудамі нацыянальных, ваенных або акупацыйных трыбуналаў, заснаванымі на прысудзе Міжнароднага ваеннага трыбунала, а таксама іншымі арганізацыямі, якія супрацоўнічалі з такімі структурамі і арганізацыямі, а таксама выявы асоб, прызнаных гэтымі трыбуналамі вінаватымі", гаворыцца ў законе "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі