30 гадоў таму "Пагоня" і БЧБ-сцяг сталі дзяржаўнымі сімваламі
Аляксандр Лукашэнка ў 1994 годзе прымае прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам / РИА Новости
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет зацвердзіў у якасці дзяржаўных сімвалаў герб "Пагоню" і бел-чырвона-белы сцяг.
Парламент таксама прыняў новую назву нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.
Новы варыянт "Пагоні", які нязначна адрозніваецца дэталямі ад старадаўніх малюнкаў, намаляваў мастак Яўген Кулік.
Бел-чырвона-белы сцяг і герб "Пагоня" захоўвалі статус дзяржсімвалаў 3 гады і 8 месяцаў.
Пасля таго, як дэпутат Аляксандр Лукашэнка стаў прэзідэнтам, ён правёў 14 мая 1995 года рэферэндум і дамогся адмены вераснёўскай пастановы 1991 года.
Прапаганда пры актыўным удзеле расійскіх СМІ садзейнічала таму, што большасць насельніцтва прагаласавала за чырвона-зялёны сьцяг і цяперашні герб.
Праз дзень пасля рэферэндуму загадчык справамі адміністрацыі прэзідэнта Іван Ціцянкоў падняўся на дах Дома ўрада, зняў бел-чырвона-белы сцяг, парваў яго на кавалкі, паставіў на іх свае аўтографы і раздаў знаёмым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.