Прасталупаў: Крэдыты на куплю жылля амаль не ўплывалі на рынак
4 лістапада апошні з беларускіх банкаў — "Парытэтбанк" спыніў выдачу крэдытаў на куплю жылля.
Такім чынам, зараз ніводзін беларускі дзяржаўны банк не выдае такіх крэдытаў. Дырэктар цэнтра нерухомасці “БелЦТН” Мікалай Прасталупаў у каментары Еўрарадыё адзначыў, што апошнім часам такія крэдыты бралі хіба што адзінкі беларусаў.
Прасталупаў: "На другасным рынку жылля крэдыты пад 40-50% грамадзяне практычна не бралі. Былі разавыя выпадкі недзе ў рэгіёнах. Іх часцей выкарыстоўвалі для нейкіх іншых мэтаў, відаць. Недзе ў памерах 10-15 тысяч долараў ЗША і на кароткі час. Яны не ўплывалі значна на рынак нерухомасці. Пад такія адсоткі людзі іх практычна не бралі".
Эксперт адзначае, што такая сітуацыя склалася толькі апошнім часам. Бо яшчэ 4-5 гадоў таму крэдыты выдаваліся пад 14-18% гадавых, то такія крэдыты выкарыстоўвалі 40-50% грамадзян, кажа Прасталупаў.
Фота — Fotolia