Пратэстовец, які троліў міліцыю на роліку МУС, выйшаў на волю

Пратэстовец, які троліў міліцыю на роліку МУС, выйшаў на волю

Пратэстовец Сяргей Міронаў, які троліў міліцыю на відэароліку ГУУС Мінгарвыканкама (а яны не зразумелі!), выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Пакуль ён быў за кратамі, некалькі яго фразаў сталі мемамі.

"Падышла нейкая жанчына і сказала, што будзе запісваць відэа для іх канала ці для яшчэ чагосьці, расказвае Міронаў Радыё Свабода. — Ну я падумаў, што гэта ці з прэс-служба, ці хочуць запісаць мае паказанні на відэа. Я вырашыў, што паколькі мне яшчэ тут сядзець 15 сутак, мне губляць няма чаго і вырашыў пазабаўляцца".

У затрыманага запыталіся: "Вы на "Інтэграле" працуеце, вы бастуеце?"

Міронаў: "Я б з задавальненнем, але ў нас асабліва нічога такога не было. Увогуле я не хацеў баставаць, гэта "хлопатнае дзельца".

"Насамрэч, я выдаў больш, але там палову абрэзалі", — расказвае малады чалавек. У роліку МУС застаўся яго адказ на пытанне, што ён хоча сказаць іншым грамадзянам? "Я лічу, што трэба кідаць паліць, чым я збіраюся заняцца ў бліжэйшыя 15 сутак, — адказвае Сяргей Міронаў. — І бегаць раніцай па паўгадзіны, прычым не так трусцой, а сур'ёзна ганяць ва ўсю магутнасць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі