Праўленне Нацбанка вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання
Праўленне Нацбанка вырашыла не змяняць стаўку рэфінансавання і пакінула яе ранейшай — 7,75% гадавых. Нягледзячы на рэкордную інфляцыю — у лютым яна вырасла на 1,9% — гэта пяцігадовы антырэкорд.
Да стаўкі рэфінансавання прывязаныя працэнтныя стаўкі па крэдытах. Адпаведна, яны не растуць і не падаюць.
Таксама Нацбанк працягнуў абмяжоўваць ліквіднасць банкаў. Гэты захад, накіраваны на тое, каб кантраляваць прырост шырокай грашовай масы ў эканоміцы, ужываецца з восені 2020 года.
У паведамленні Нацбанка адзначаецца, што ўстаноўлены на 2021 год графік пасяджэнняў праўлення па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі адмяняецца. Пытанні змены стаўкі рэфінансавання будуць разглядацца "па меры неабходнасці".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.