Праваслаўную царкву Украіны абурыла расійская прапаганда

Протаіерэй Георгій Каваленка папрасіў расіян не нагнятаць сітуацыю ва Украіне, а прыслухацца да ўкраінцаў і падтрымаць іх у сённяшняй няпростай і трагічнай сітуацыі.



"Паважаныя расіяне, калі ў вас засталася хоць кропля любові да нас, украінцам, перастаньце нават у прыватных гутарках называць нас "фашыстамі", "бандэраўцамі", "нацыстамі" і "нацыяналістамі"! Гэтыя словы забіваюць! Узгадайце словы Збаўцы (Мф. 5, 21-22)! Ведаеце, што мяне больш за ўсё ўразіла ўчора, калі я глядзеў са сцэны Майдана на плошчу, на якой стаялі людзі і труны? Гэта тое, што на рагу Інстытуцкай і Крашчаціка, там дзе былі самыя крывавыя сутыкненні, ва ўсю вышыню дома "красуецца" рэклама Ашчадбанка Расіі, а ў самім доме знаходзіцца аддзяленне Ашчадбанка Расіі, да абсалютна цэлых шкляных вітрын якога ўшчыльную падыходзіць барыкада... У нас няма барацьбы супраць рускіх, рускамоўных або кананічнай Царквы, як пішуць шматлікія СМІ ў вас", — перадае censor.net.ua словы протаіерэя Каваленкі.



Пры гэтым ён падкрэсліў, што не мае намеру абмяркоўваць расійскія СМІ, толькі просіць прыслухацца да ўкраінскага народу і проста за яго памаліцца.



Фота — pravmir.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі