Праводзяцца экспертызы па справе аб гібелі дзяцей у Бярэзінскім раёне

Праводзяцца экспертызы па справе аб гібелі дзяцей у Бярэзінскім раёне

Спецыялісты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Мінскай вобласці праводзяць судова-медыцынскія экспертызы па справе аб гібелі дзяцей у Бярэзінскім раёне. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, на месцы здарэння 24 сакавіка працавалі эксперты-выбухатэхнікі цэнтральнага апарату Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Яны выявілі і канфіскавалі металічныя аскепкі меркаванай выбуховай прылады. Па выніках экспертыз будзе дадзены адказ пра тып здэтанаванай выбуховай прылады.

Як паведамляла Еўрарадыё, вечарам 23 сакавіка ў міліцыю па дапамогу звярнулася жыхарка вёскі Вешаўка Бярэзінскага раёна з мэтай устанаўлення месцазнаходжання яе сына і яго сябра. Супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі целы дзяцей. Было высветлена, што трое хлопчыкаў гулялі недалёка ад вёскі, дзе жылі. Падчас гульні на заараным полі з невядомым прадметам адбыўся выбух. Двое хлопчыкаў загінулі на месцы, трэці (2005 года нараджэння), з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізаваны, яго жыццю нічога не пагражае, з ім працуюць следчыя. Па апісанні пацярпелага дзіцяці, яны гулялі з прадметам, падобным да боегалоўкі снарада часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Па факце гібелі двух хлопчыкаў 2007 і 2008 гадоў нараджэння распачатая крымінальная справа (ч. 2 арт. 144 "прычыненне смерці па неасцярожнасці дзвюм асобам"). Ход расследавання справы ўзяты першым намеснікам старшыні Следчага камітэта Аляксеем Волкавым на асабісты кантроль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі