"Правы сектар" патрабуе тэрміновай адстаўкі Януковіча
У пятніцу на Майдане Незалежнасці ў Кіеве развітваліся з паўстанцамі, якія загінулі ўчора, былі забітыя снайперамі.
Дзясяткі тысяч чалавек схілялі галовы перад трунамі. На гэтым фоне Майдан не ўспрыняў заявы лідараў апазіцыйных фракцый Вярхоўнай Рады Віталя Клічко, Алега Цягнібока і Арсеня Яцанюка пра падпісаную дамову з Віктарам Януковічам "аб урэгуляванні сітуацыі". Паводле яе, украінскі прэзідэнт захоўвае сваю пасаду да канца 2014 года. Палітыкаў проста асвісталі.
У той жа час прадстаўнікі "Правага сектару", якія неслі на сабе асноўны цяжар вулічных баёў, заявілі, што будуць дамагацца неадкладнай адстаўкі Януковіча. Яны гатовыя ўжо заўтра раніцай пайсці на штурм рэзідэнцыі прэзідэнта.
Фота — Reuters