"Правы сектар" у Кіеве закідаў экс-беркутаўцаў светлашумавымі гранатамі

Як перадае УНІАН, былыя спецназаўцы прыйшлі да будынка суда падтрымаць свайго калегу. Яго падазраюць у датычнасці да масавага расстрэлу людзей на Майдане Незалежнасці 18-20 лютага. Экс-"беркутаўцы" былі ў грамадзянскай вопратцы. Каб прадухіліць абвастрэнне канфлікту, яны былі змушаныя схавацца ў будынку суда.


Некалькі дзясяткаў людзей заблакавалі ўваход на тэрыторыю Апеляцыйнага суда Кіева. Яны называюць сябе актывістамі "Правага сектара" і заяўляюць, што не выпусцяць з будынка суда былых байцоў "Беркута". Ад экс-сілавікоў патрабуюць стаць на калені і пакаяцца перад украінскім народам за здзейсненыя злачынствы.



Перамовы, якія спрабавалі весці супрацоўнікі суда, апынуліся безвыніковымі.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі