Прайшла трэніроўка авіяцыі, якая паўдзельнічае ў парадзе ў Мінску
7 траўня адбылася трэніроўка авіяцыі, якая 9 траўня паўдзельнічае ў вайсковым парадзе ў Мінску. Плануецца, што ў гэты дзень над сталіцай праляцяць 36 самалётаў і верталётаў, падзеленых на дзевяць груп. Самалёты МіГ-29 будуць ляцець у небе ў форме стралы, самалёты "Су" — тройкай. Апошнімі праляцяць навучальна-баявыя Л-39 і Як-130, а таксама ваенна-транспартны Іл-76.
Першая трэніроўка адбылася 29 красавіка, яна праходзіла над Мінскім морам. Другая мусіла адбыцца ў сераду, але з-за ўмоў надвор'я была перанесена на чацвер.
Вайсковы парад, прымеркваны да Дня Перамогі, пачнецца 9 траўня а 11-й гадзіне. Напярэдадні ўвечары пройдзе генеральная рэпетыцыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.