Пражыванне сабакі ў прыёмніку на Гурскага абыходзіцца ў 4 рублі за дзень

Пражыванне сабакі ў прыёмніку на Гурскага абыходзіцца ў 4 рублі за дзень

Дзень утрымання сабакі ў прыёмніку на вуліцы Гурскага ("Фауна горада") абыходзіцца дзяржаве ў 4 рублі 12 капеек, кот “каштуе” танней ― 75 капеек. Па словах кіраўніцтва, у гэтую суму ўваходзіць корм, прыборка ў вальерах, агляд ветурача і г.д. 


"Калі нам нехта прывозіць корм, то тады мы проста менш яго набываем, ― кажа кіраўніцтва прыёмніка. ― Але грошай у нас хапае".


Нагадаем, у сталічны бюджэт на 2016 год мінчукі павінны былі заплаціць падатак на ўтрыманне хатніх жывёл каля 440 тысяч рублёў, альбо 220 тысяч долараў. Частка гэтых грошай склала бюджэт прытулку для жывёл.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі