Прэм’ер Узбекістана Мірзіяеў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты краіны

Прэм’ер Узбекістана Мірзіяеў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты краіны

Прэм’ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты краіны. У паведамленні узбекістанскага Цэнтрвыбаркама адзначаецца, што вылучэнне яго кандыдатуры адбылося на пасяджэнні палітсавета Ліберальна-дэмакратычнай партыі Узбекістана.

Шаўкат Мірзіяеў выконваў абавязкі кіраўніка Узбекістана пасля смерці прэзідэнта Іслама Карымава. Яго прызначылі выканаўцам абавязкаў 8 верасня. Раней ён заявіў, што працягне курс першага прэзідэнта рэспублікі.

Іслам Карымаў памёр 2 верасня ў 78-гадовым узросце аб інсульту. Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары ва Узбекістане пройдуць 4 снежня, перадаюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі