Прэс-цэнтр АТА: Баевікі пачалі чарговы штурм аэрапорта Данецка

"Сёння, у шэсць раніцы, па шырокім фронце, з ужываннем стралковай зброі, пачаўся штурм данецкага аэрапорта", — перадае censor.net.ua афіцыйную заяву прэс-цэнтра антыттэрарыстычнай аперацыі. Паведамляецца, што напярэдадні непадкантрольныя ўзброеныя фармаванні неаднаразова абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх сілавікоў з выкарыстаннем танкаў, БМ-21 "Град", артылерыі і мінамётаў, чатыры разы штурмавалі тэрыторыю аэрапорта. 

Цяпер тэрыторыю Данецкага аэрапорта кантралююць украінскія вайскоўцы. Разам з тым адзначаецца, ўначы баевікі нанеслі агнявыя ўдары па пазіцыях АТА ў раёне некалькіх населеных пунктаў. 

Фота Данецкага аэрапорта — bloknot.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі