Прэс-сакратар гродзенскай міліцыі: па палітычных матывах звольніліся 19 чалавек

Прэс-сакратар гродзенскай міліцыі: па палітычных матывах звольніліся 19 чалавек

Прэс-сакратар УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко даў інтэрв'ю мясцоваму радыё s13. Хаця Дудко не стаў адказваць на нязручныя пытанні, звязаныя з палітыкай, размяшчаць яго адказы ў інтэрнэце міліцыя не дазволіла. У каментары TUT.by заснавальнік сайта s13.ru Сяргей Чабоцька сказаў, што тлумачэнняў забароны міліцыя не дала.

Тым не менш гутарка трапіла ў інтэрнэт. Як піша сайт hrodna.life, адзін са слухачоў запісаў яе на дыктафон і перадаў журналістам. Інтэрв'ю доўжыцца 54 хвіліны

Вось некаторыя з адказаў Яўгена Дудко.

Аб працы ў паслявыбачы перыяд: "Трэба было знаходзіць агульную мову з нашымі грамадзянамі. Браў удар на сябе і не шкадую. Перад грамадзянамі не сорамна. Сваю краіну не прадам і не паеду".

Пра дзейнасць міліцыі на акцыях пратэсту: "З 9 жніўня не заўсёды разумеў, што адбываецца ў нас. Я знаходзіўся з першых хвілін там, унутры. Я ўсё бачыў. Сумленна. Супрацоўнікі выконвалі свае абавязкі. У кожнага ёсць сваё меркаванне. Дзесьці міліцыя выбачалася".

Сапраўды, 17 жніўня кіраўнік міліцыі Гродзеншчыны Вадзім Сіняўскі папрасіў прабачэння ў гродзенцаў за ўжыванне сілы супраць пратэстоўцаў. Але за паўгода, якія прайшлі пасля выбараў, ні аднаго міліцыянта не прыцягнулі да адказнасці за перавышэнне паўнамоцтваў.

Пра затрыманне журналістаў у сініх камізэльках з надпісам "Прэса": "Такую накідку мог накінуць любы чалавек".

Пра акцыі пратэсту: "Ніколі пратэсныя акцыі мірна не праходзілі".

Пра "чаяванні" ў дварах: "Ёсць рызыка. Нічога добрага няма, калі людзі збіраюцца. Ты сам ведаеш, пад якім соўсам робіцца ўсё гэта".

Пра звальненні з міліцыі: "19 чалавек звольніліся па "палітычных момантах".

Адказ на пытанне, што такое дэмакратыя для Яўгена Дудко: "Паехалі далей".

Пра гібель людзей падчас пратэстаў: "Кампетэнтныя органы разбяруцца".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі